четверг, 13 ноября 2008 г.

КВАДРАТ

Як парад без салдат— не парад,
Так квадрат без вуглоў— не квадрат.
Як футболу патрэбны галы,
Так квадрату патрэбны вуглы.

У квадрата чатыры вуглы.
Хай вялiкi цi самы малы,
А ўсё роўна, як нi павярнi,
—У квадрата чатыры вуглы.

Нi адзiн, i нi тры, i нi пяць...
Можаш плакаць, а можаш скакаць,
Можаш бiцца аб стол галавой,
— Ты не зменiш сiстэмы старой.

Так вучылi i будуць вучыць.
Нi змянiць, нi стрымаць, нi спынiць
Гэты добраахвотны палон,
Гэты самы грунтоўны закон.

У квадрата чатыры вуглы.
Хай вялiкi цi самы малы,
А ўсё роўна, як нi павярнi,
—У квадрата чатыры вуглы.

Час iдзе, час ляцiць, час iмчыць.
Нi стрымаць, нi спынiць, нi разбiць...
Росквiт вызначыць заняпад.
Застанецца нязменны квадрат.

Комментариев нет:

Отправить комментарий