суббота, 8 ноября 2008 г.

Песенька пра бегемотаў.

Ляцелі бегемоты
Тужлівай чарадой,
Ляцелі яны ў вырай,
Асенняю парой.
Адзін з іх быў ружовы,
Другі зялёны быў
Ляцелі яны ў вырай,
А можа назаўжды...

Туды дзе цёпла,
Туды дзе сонца,
Туды дзе мора, пальмы ды пясок.
У той краіне
Схавана мара,
Якую мае кожны бегемот...


Адзін з іх зачапіўся
За воблака нагой
Другі з іх даўбануўся
Аб дрэва галавой.
І вось ідзе па лесу
Бязмозглы бегемот
І песеньку вясёлую
Раве, як ідыёт...

Туды дзе цёпла,
Туды дзе сонца,
Туды дзе мора, пальмы ды пясок.
У той краіне
Схавана мара,
Якую мае кожны бегемот...

Комментариев нет:

Отправить комментарий